Трамп прапанаваў скасаваць візавую латарэю Green Card



Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прадставіў законапраект RAISE („пад’ём”), які ўзмацняе жорсткасць правілаў для імігрантаў. У прыватнасці, ён прадугледжвае адмову Вашынгтону ад візавай латарэі Green Card („Зялёная карта”), па якой мігранты могуць атрымаць від на жыхарства ў ЗША, гаворыцца ў паведамленні на сайце Белага дома.

Замест яе прапануецца ўвесці конкурсную сістэму адбору. Гэта дасць больш шанцаў атрымаць від на жыхарства мігрантам з высокім узроўнем адукацыі, якія ведаюць ангельскую мову і здольным прэтэндаваць на высокакваліфікаваныя працоўныя месцы, а таксама быць фінансава незалежнымі ад дзяржавы, што дазволіць знізіць нагрузку на амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў.

Акрамя таго, скарачэнне прытоку нізкакваліфікаванай рабочай сілы паменшыць канкурэнцыю на рынку і палепшыць становішча мясцовых работнікаў, дазволіўшы ім разлічваць на больш высокія зарплаты.

„Закон RAISE скароціць беднасць, павялічыць заработную плату і зэканоміць мільярды даляраў падаткаплацельшчыкаў”, — заявіў Трамп. Ён таксама назваў прадстаўлены законапраект „найбольш значнай рэформай іміграцыйнай сістэмы ЗША за апошнія 50 гадоў”.