Трамп распавёў пра ўмовы зняцця санкцый з Расеі



Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў інтэрв’ю брытанскай газеце Times заявіў, што гатовы прапанаваць прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну зняцце санкцый у абмен на скарачэнне ядзерных арсеналаў.

Трамп ў інтэрв’ю таксама раскрытыкаваў расейскую кампанію ў Сірыі, заявіўшы, што яна прывяла да «жудаснай гуманітарнай сітуацыі».

«Супраць Расеі ўведзеныя санкцыі — давайце паглядзім, ці нельга дамагчыся добрых дамоўленасцей з Расеяй, — цытуе абранага прэзідэнта Times. — Для пачатку, я лічу, што ядзерную зброю трэба скарачаць, і скарачаць вельмі істотна, гэта магло б быць складовай часткай гэтага працэсу. Аднак, Расея цяпер моцна пакутуе з-за санкцый, а я думаю, што можа адбыцца нешта такое, ад чаго шмат людзей выйграюць».

Трамп заявіў, што пачне сваю дзейнасць на пасадзе прэзідэнта ЗША з таго, што будзе давяраць Пуціну і канцлеру Нямеччыны Ангеле Меркель, але доўга гэта можа і не працягнуцца.

Меркель ён раскрытыкаваў за «катастрафічную памылку», якую яна зрабіла, дазволіўшы мільёнам мігрантаў прыехаць у Нямеччыну.

Ён заявіў, што ўсяго праз некалькі тыдняў пасля ўступлення на свой пост прапануе Вялікабрытаніі «справядлівую» здзелку, каб зрабіць выхад краіны з ЕЗ «вялікім справай». Ён таксама запрасіў прэм’ер-міністра краіны Тэрэзу Мэй адразу ж пасля свайго ўступлення на пасаду наведаць Белы дом.

Трамп мяркуе, што іншыя краіны ўслед за Вялікабрытаніяй будуць выходзіць з ЕЗ, бо Еўразвязу вялікую шкоду нанёс міграцыйны крызіс.

Ён таксама абяцаў умацаваць межы ЗША, у тым ліку шляхам абмежаванняў на ўезд еўрапейцаў, а таксама жорсткай праверкі ўсіх выхадцаў з краін, дзе распаўсюджаны ісламскі тэрарызм, ўязджаючых у ЗША.

Трамп таксама раскрытыкаваў знешнюю палітыку ЗША, заявіўшы, што рашэнне аб уводзе войскаў у Ірак, верагодна, з’яўляецца найгоршым рашэннем у гісторыі краіны, а справы ў Аўганістане таксама ідуць дастаткова дрэнна.

BBC