Трамп збірае саміт сусветных лідараў, Пуцін не запрошаны



18 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп збірае ў Нью-Ёрку ў штаб-кватэры ААН саміт сусветных лідараў. Гэты саміт павінен разгледзець пытанне рэфармавання самой структуры ААН.

Як паведаміў памочнік расейскага кіраўніка Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў, прэзідэнт Расеі туды не запрошаны, паведамляе РИА „Новости”.

Беларускае Радыё Рацыя