Трэцяя гадавіна анексіі Крыма



Ва Украіне згадваюць падзеі трохгадовай даўніны. 18 сакавіка 2014 года ў Маскве адбылося падпісанне дамовы паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым пра ўваходжанне Крыма ў склад Расеі.

Фактычную анексію часткі ўкраінскай тэрыторыі не прызнала міжнародная супольнасць. Для самой Расеі ўтрыманне датацыйнага Крыма стала хутчэй праблемай, чым перамогай. Сітуацыю ў Расеі пасля анексіі Крыма аналізуе палітычны аглядальнік Андрэй Цішчанка:

– Расейскай Федэрацыі кожны дзень усё цяжэй і цяжэй утрымліваць Крым, забяспечваць Крым, таксама як Данбас, падтрымліваць вайну на Данбасе і адначасова ваяваць у Сірыі. Расейская Федэрацыя намагаецца даказаць усяму свету, што яны моцная дзяржава, але на самой справе яны па-ранейшаму сыравінная дзяржава. Вось гэтыя вельмі нізкія цэны на нафту, яны прывялі ў паўразбураны стан гэту краіну і ў яе няма былых магчымасцяў.   

Нагадаем, што пасля анексіі Крыма супраць Расейскай Федэрацыі былі ўведзеныя міжнародныя санкцыі, якія дзейнічаюць і дагэтуль.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]