Тры краіны ЕЗ прапанавалі «план выратавання Украіны» з 10 пунктаў
2 месяцы таму
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі расказаў пра план з 10 дзеянняў, якія, на думку польскіх уладаў, павінна выканаць Еўропа для выратавання Украіны ад расейскай агрэсіі.

План апублікавала выданне Politico. Як сцвярджае Маравецкі – гэта сумесны зварот Польшчы, Чэхіі і Славеніі.
Вось гэтыя пункты:
- Адключэнне ад сістэмы SWIFT усіх расейскіх банкаў
- Палітыка надання прытулку расейскім салдатам, якія адмовіліся ваяваць ва Украіне
- Поўнае спыненне расейскай прапаганды ў Еўропе
- Блакаванне расейскіх караблёў у еўрапейскіх партах
- Закрыццё аўтамабільнага перамяшчэння з Расеі і ў Расею
- Увядзенне санкцый у дачыненні да бізнэс-атачэння расейскіх алігархаў
- Прыпыненне выдачы еўрапейскіх віз для ўсіх расейскіх грамадзянаў
- Увядзенне санкцый супраць усіх чальцоў «Адзінай Расеі»
- Забарона на экспарт у Расею любых тэхналогій, якія могуць быць скарыстаныя ў ваенных мэтах
- Выключэнне Расеі з усіх міжнародных арганізацый.
Раней Польшча прапаноўвала таксама накіраваць ва Украіну міжнародную ваенную міратворчую місію, аднак на нядаўнім саміце NATO гэтая ідэя не абмяркоўвалася. У лютым-сакавіку 2022 году супраць Расеі ўжо ўведзеныя беспрэцэдэнтныя міжнародныя санкцыі.