Трыбунал для Лукашэнкі трэба рыхтаваць ужо зараз



Трыбунал для Лукашэнкі трэба рыхтаваць ужо зараз. Людзей, якія абслугоўваюць рэжым, рэдка прыцягваюць да адказнасці, але шанец заўсёды ёсць – піша Rzeczpospolita.

„Дыктатары, а таксама генералы, дырэктары, сакратары, прапагандысты, пракуроры, суддзі, злодзеі і каты, якія ім служаць — усе яны ведаюць, што расплата, як правіла, не надыходзіць. Яны ведаюць гісторыю, ведаюць свет і ведаюць жыццё. Яны разумеюць, што рукі справядлівасці наўрад ці калісьці да іх дацягнуцца. І думаць пра гэта не варта. Таму яны пераступаюць зноў чырвоныя лініі, здзяйсняючы новыя злачынствы, – піша выданне. Таму трэба цярпліва збіраць доказы, выслухоўваць сведчанні ахвяр, рыхтаваць дакументы. Трэба рыхтаваць працэсы і фармаваць спецыяльныя трыбуналы ўжо зараз”.

Беларускае Радыё Рацыя