Ці будуць прыцягвацца да адказнасці падпісчыкі тэлеграм-каналаў?



ГУБАЗіК яшчэ раз патлумачыў, ці будуць прыцягвацца да адказнасці падпісчыкі тэлеграм-каналаў.

Тэлеграм-канал можа прызнавацца як экстрэмісцкім матэрыялам, так экстрэмісцкім фарміраваннем, — тлумачыць начальнік аддзела ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі. — Калі ў яго статус экстрэмісцкага фарміравання, то яго падпісанты сапраўды могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. Што тычыцца падпіскі на каналы, якія прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, то яна пакуль не караецца. Але пры адной умове: калі падпісант не аказвае падтрымку ў папулярызацыі канала, гэта значыць не рэпосціць, не пераводзіць грошай, не злівае туды інфармацыю. Калі пералічаныя дзеянні ёсць, то падпісчыкі, адпаведна, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці”.

Беларускае Радыё Рацыя