Ці кінуліся ўкраінцы масава шукаць лепшай долі ў Еўразвязе?



Паміж Украінай і краінамі Еўразвязу другі дзень дзейнічае бязвізавы рэжым. Гэты кароткі тэрмін дзеяння бязвізу ўжо дае падставы для аналізу.

Распавядае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Ніякага ажыятажу на памежных украінскіх пунктах з Польшчай, а таксама з Угоршчынай і Славакіяй у першыя гадзіны бязвізу не было. Украінскія памежнікі зафіксавалі хіба што дзесяціадсоткавае павелячэнне плыні ўкраінскіх грамадзянаў у заходнім накірунку. Так, напрыклад, у першыя 8 гадзін з усяго Закарпацця ў Еўразвяз выехала каля 100 чалавек, паведамляе спікер Закарпацкай абласной Дзяржаўнай адміністрацыі Яраслаў Галас.

Хаця ўкраінцы апошнія тры месяцы масава атрымлівалі замежныя біяметрычныя пашпарты, без якіх паездка ў ЕС немагчымая, значнага павелячэння жадаючых працаваць у той жа Польшчы няма. Тлумачыцца гэта акалічнасць тым, што ўсе, хто хацеў з’ехаць у Польшчу на заробкі, ужо зрабілі гэта цягам апошніх гадоў. Дый рэжым бязвізу для Украіны не прадугледжвае працаўладкавання у краінах Еўразвязу.

Нагадаем, што рэжым “бязвізу” для Украіны ў краіны ЕС запрацаваў 11 ліпеня.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя