Ці варта палітвязням пісаць прашэнні на памілаванне?
“Пісаць ці не пісаць асуджаным па “пінскай справе” прашэнне на памілаванне – гэта асабістая справа палітвязняў і іх родных”, – мяркуе грамадская дзяячка Вераніка Іванова, якая адсочвае лёс пінчукоў-палітвязняў.
Пытанне на сённяшні дзень актыўна абмяркоўваецца, як сваякамі, так і вязнямі, якія дзеляцца думкамі праз лісты.
“Ёсць катэгорыя асуджаных, якім хучэй варта паспрабаваць выкарыстаць дадзены шанец”, – гаворыць Вераніка Іванова:
– Тыя людзі, якія не маюць палітычных амбіцый, якія патрапілі ў гэтыя падзеі выпадкова, а не па сваіх ідэйных перакананнях, я лічу, што ім варта пісаць прашэнні на памілаванне, таму што ўсё ж такі сям’я, жыццё і здароўе – гэта вялікія каштоўнасці. Абсалютна ўпэўнена ў тым, што людзі, якія да гэтых падзеяў мелі пэўныя перакананні, яны і будуць іх прытрымлівацца. І не стануць ні пры якіх умовах пісаць гэтыя прашэнні.
Дакладна вядома, што ўжо адзін з пінчукоў-палітвязняў напісаў прашэнне і патрапіў у першы так званы “спіс Васкрасенскага”. Ягоныя дакументы знаходзяцца на разгледзе ў структурах Міністэрства ўнутраных спраў.
Беларускае Радыё Рацыя
