Ці ёсць месца рэформам у Беларусі?



«Апошнія спробы Еўразвязу накіраваць беларускія ўлады ў бок дэмакратычных рэформаў маюць слабыя шанцы рэалізавацца,» – лічыць журналіст інфармацыйнай службы польскага радыё “ESKA” Марцін Сулкоўскі. На яго думку, перадусім неабходна, каб падтрымка рэформаў сыходзіла ад насельніцтва краіны, а яно пакуль у большасці задаволенае, у прыватнасці, сацыяльнай палітыкай дзяржавы.

– Еўрапарламент, еўрапейскія інстытуты могуць рабіць вельмі шмат, але вынік усё роўна будзе слабы. Бо сёння Аляксандр Лукашэнка, які трымаецца нізкіх коштаў на паліва ды камунальныя аплаты, аказвае добрую сацыяльную падтрымку, адпаведна мае вялікую падтрымку сярод насельніцтва.

Еўрапейскія палітыкі ў апошнія месяцы сталі частымі наведвальнікамі афіцыйнага Менска і, відавочна, спрабуюць наладзіць дачыненні з беларускім рэжымам. Пацяпленне адбылося пасля вызвалення палітычных вязняў, услед за якім – прыпыненне санкцыяў ЕЗ у дачыненні да беларускіх уладаў на чатыры месяцы.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]