Ці зменіць пасаду Макей?



Кіраўнік МЗС Беларусі можа стаць дзяржсакратаром Рады бяспекі.

Палітолаг Валеры Карбалевіч называе гэтыя звесткі чуткамі, якія цяжка каментаваць:

– Міністэрства замежных спраў і ягоны міністр выконваюць тую палітычную лінію, якую зацвердзіў Аляксандр Лукашэнка. Менавіта Лукашэнка з’яўляецца чалавекам, які вызначае ў тым ліку і замежную палітыку. Таму я б не надаваў фігуры Макея большую вагу, чым ён насамрэч мае.

Напярэдадні „Наша Ніва” заўважыла, што Уладзімір Макей амаль месяц не фігураваў у зводках навінаў. Выказвалася версія, што для яго знайшлі новую працу.

Аднак у мінулую сераду міністр правёў пашыранае пасяджэнне калегіі МЗС, а сёння – выязны прыём грамадзян у Маладзечанскім райвыканкаме.

Беларускае Радыё Рацыя