Ціханоўская абмеркавала пытанне „расстрэльнага закона” з прэм’ерам Гішпаніі



Святлана Ціханоўская пабывала ў Гішпаніі каб заручыцца падтрымкай гэтай краіны ў міжнародных арганізацыях і Еўразвязе, а таксама абмеркаваць дэталі праграмы рэабілітацыі для беларускіх дзяцей і сем’яў палітвязняў, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

Падчас візіту яна сустрэлася з першымі асобамі краіны: каралевай Летыцыяй, прэм’ер-міністрам Пэдра Санчэсам, міністрам замежных спраў Хасэ Мануэлем Альбарасам, кіраўнікамі ніжняй і верхняй палатаў парламенту, лідарамі асноўных палітычных партый,

Ціханоўская падзякавала Гішпаніі за падтрымку ў ЕЗ, Радзе Еўропы і АБСЭ, за візавую падтрымку беларусаў і папрасіла падзяляць беларусаў і рэжым. Вітаючы Ціханоўскую, прэм’ер Гішпаніі Санчэс сказаў: „Гішпанія і Беларусь як ніколі блізкія ў абароне каштоўнасцяў і прынцыпаў”.

[manual_related_posts]