Ціханоўская абмеркавала з кангрэсменамі адказнасць дэпутатаў за закон аб смяротным пакаранні



Святлана Ціханоўская на сустрэчы з амерыканскімі кангрэсменамі 28 траўня абмеркавала адказнасць беларускіх дэпутатаў, якія прагаласавалі за закон, які прадугледжвае ўвядзенне ў Беларусі смяротнага пакарання за замах на акт тэрарызму.

Таксама падчас сустрэчы размова ішла аб пасадцы ў Беларусі самалёта Ryanair і дапамозе грамадзянскай супольнасці.

«Нельга дапусціць, каб свет забыўся на ўгон самалёта Ryanair і іншыя злачынствы рэжыму. На сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША я падкрэсліла, што беспакаранасці быць не можа. Мы абмеркавалі дапамогу грамадзянскай супольнасці і тое, як прадухіліць шантаж і пакараць сябраў парламента, якія прагаласавалі за закон аб смяротным пакаранні», – распавяла Ціханоўская па выніках сустрэчы.

[manual_related_posts]