Ціханоўская абвясціла 7 лютага Міжнародным днём салідарнасці з Беларуссю
Святлана Ціханоўская заклікае дыяспары і ўсіх, хто падтрымлівае беларусаў 7 лютага праводзіць акцыі салідарнасці з Беларуссю з улікам усіх абмежаванняў па COVID.
Акрамя гэтага, палітыкі і вядомыя людзі могуць падтрымаць кампанію ў сацыяльных сетках з хэштэгам #standwithbelarus. На 6 лютага ў супрацоўніцтве з беларускай дыяспарай і ініцыятывай „Беларусы Замежжа» запланаваны запуск вялікай канферэнцыі салідарнасці. «Можаце далучыцца да яе анлайн. Яна будзе ўключаць у сябе круглыя сталы па пытаннях Беларусі і запуску новых Народных пасольстваў. Сярод спікераў – Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, іншыя палітыкі, прадстаўнікі дыяспар, Народных пасольстваў, міжнародных фондаў і вядомыя артысты », – пазначана ў тэлеграм-канале экс-кандыдата ў прэзідэнты.
Беларускае Радыё Рацыя
