Ціханоўская: Чарнобыль – гэта трагедыя, якая з’яднала нашы народы



Святлана Ціханоўская разам з амбасадарам ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, амбасадарам Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, паслом Літвы ў Беларусі Андрусам Пулокасам і трэцім сакратаром амбасады Украіны Дзмітрыем Сяровым усклала кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» у Вільні, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай. 

Гэты жэст прымеркаваны да 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы, якая адбылася 26 красавіка.

Святлана Ціханоўская адзначыла, што  „Чарнобыль – гэта трагедыя для нашых краін. Яна з’яднала нашы народы – каб мы памяталі пра Чарнобыль і больш ніколі не дапусцілі такіх жудасных памылак ».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/tsikhanouskaya