Ціханоўская: Незалежнасць губляе Лукашэнка, а не Беларусь
Сёння, 10-га лютага, пачаліся ваенныя вучэнні на тэрыторыі Беларусі. З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская выступіла з відэазваротам. „Я не бачу падставаў для ўдзелу Беларусі ў такіх вучэннях. Цяпер у рэгіёне вельмі напружаная сітуацыя, і вучэнні гэтае напружанне толькі ўзмацняюць. Але жыхары нашай краіны цэняць мір, нейтралітэт і не хочуць быць крыніцай небяспекі для суседзяў», — адзначае Ціханоўская.
Ціханоўская заявіла, што беларускія войскі і беларуская зямля не павінны выкарыстоўвацца супраць Украіны: вучэнні трэба як мага хутчэй скончыць, і вывесці расейскія войскі з тэрыторыі Беларусі.
«Я чую засцярогі пра тое, што Беларусь губляе сваю незалежнасьць. І я хачу падкрэсліць: незалежнасць імкліва губляе Лукашэнка. А Беларусь будзе адстойваць свой суверэнітэт — і цяпер, і заўсёды,» — сказала Ціханоўская.
[manual_related_posts]