Ціханоўская паабяцала кожны тыдзень справаздачыцца перад беларусамі



Справаздача за апошні тыдзень студзеня ўжо з’явілася.

Святлана Ціханоўская паабяцала кожны тыдзень справаздачыцца перад беларусамі і распавядаць пра тое, што паспеў зрабіць за сем дзён яе офіс. Справаздача за 31 студзеня выглядае так:

– Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі студэнтаў, лекараў, мясцовых супольнасцяў, каб абмеркаваць сумесную стратэгію і план дзеянняў.

– Сустрэлася з прэм’ерам Літвы Інгрыдай Шыманіце, правяла сустрэчу з міністрамі замежных спраў Францыі, Румыніі, Польшчы, Літвы. Устанавіла першы афіцыйны кантакт з Украінай.

– Звязалася з міністэрствамі замежных спраў краін ЕЗ з нагоды выключэння БТ з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

– Запушчана стварэнне інструмента міжнароднага расследавання парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

– ЕЗ перададзены спіс імёнаў для ўнясення ў санкцыйныя спісы.