Святлана Ціханоўская павіншавала Украіну з перамогай на Еўрабачанні
2 месяцы таму
Святлана Ціханоўская павіншавала Украіну і гурт Kalush Orchestra з перамогай у „Еўрабачанні”.

„Выступленне Украіны сёння кранула маё сэрца: не толькі сама песня, але і тое, што нават падчас страшнай вайны ў сваёй краіне гэтыя людзі захоўваюць здольнасць да творчасці, паказваюць усяму свету не толькі сілу, але і прыгажосць сваёй нацыі”.
Між тым, улады Італіі паведамілі пра прадухіленне кібератак на „Еўрабачанне”. Да нападаў датычныя прарасейская групоўка Killnet і яе падраздзяленне Legion, упэўненыя ў італьянскіх праваахоўных органах.
[manual_related_posts]