Ціханоўская правяла перамовы з дарадцам Байдэна па нацбяспецы
Святлана Ціханоўская ў Белым доме правяла перамовы з дарадцам Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам.
На перамовах таксама прысутнічалі кіраўнік дэпартамента Усходняй Еўропы Нацыянальнай рады бяспекі ЗША Крыс Сміт, кіраўнік Савета па гендарнай палітыцы Белага дома Джэніфер Кляйн і пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.
Ціханоўская распавяла пра масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў і актывістаў, пра жудасныя ўмовы ўтрымання ў турмах.
Ціханоўскі заклікала ЗША ўзмацніць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, узмацніць ціск на рэжым, адказных за рэпрэсіі супраць беларусаў, – прыцягнуць да адказнасці. Яна заклікала не весці ніякага супрацоўніцтва з рэжымам.
Ціханоўская падкрэсліла: „Толькі вызваленне ўсіх зняволеных па палітычных матывах і новыя выбары ў найбліжэйшы час дапамогуць Беларусі выйсці з крызісу. І я заклікаю ЗША ў сваіх дзеяннях кіравацца гэтай стратэгіяй”.
Фота: t.me/tsikhanouskaya
