Ціханоўская прыбыла ў Гаагу на перамовы з урадам Нідэрландаў
20 гадоў таму
Святлана Ціханоўская прыбыла ў Гаагу, дзе сустракаецца з прэм’ер-міністрам ураду Нідэрландаў, кіраўніком МЗС, беларускай дыяспарай.
Як паведаміў у Фэйсбуку яе міжнародны дарадца Францішак Вячорка: „Ціханоўская правядзе кансультацыі з юрыстамі ў справе міжнароднага расследавання па Беларусі і папярэдняй праверкі Міжнароднага крымінальнага суду (які таксама называюць Гаагскім трыбуналам)”.
Учора Святлана Ціханоўская заклікала адкрыць наземныя межы, увесці санкцыі супраць беларускага рэжыму і папярэдзіць Расею пра наступствы саюзу з Лукашэнкам.
