Ціханоўская распавяла, колькі беларусаў ваюе за Украіну



Лідарка дэмакратычнай Беларусі ў інтэрв’ю газеце «Corriere della Sera» адзначыла, што гаворка пра паўтары тысячы чалавек. Святлана Ціханоўская адзначыла, што беларусы з самога пачатку вайны пачалі актыўна дапамагаць Украіне. Такім чынам быў арганізаваны батальён імя Каліноўскага ды іншыя фармаванні. Яны месцяцца ў розных гарадах краіны пад наглядам украінскага войска. Таксама палітык адзначыла, што колькасна беларускія адзінкі пастаянна растуць.

Нагадаем, што 24 лютага пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Украіну. Уладзімір Пуцін агучыў зварот пра пачатак «спецыяльнай вайсковай аперацыі», якая ставіла за мэту заняць значныя тэрыторыі Украіны, у тым ліку сталіцу, Кіеў, за 3–7 дзён. Вайна цягнецца больш за 100 дзён. Войскі РФ здзяйснялі агрэсію таксама з тэрыторыі Беларусі.

[manual_related_posts]