Ціханоўская сумняваецца, што еўрапейскія краіны наладзяць дыялог з Лукашэнкам



У выпадку вызвалення палітычных вязняў еўрапейскія краіны наўрад ці наладзяць дыялог з Аляксандрам Лукашэнкам на ранейшым узроўні. Такое меркаванне выказала беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская на прэс-канферэнцыі 28 красавіка ў Вене па выніках сустрэч з кіраўніцтвам Аўстрыі і прадстаўнікамі АБСЕ.

„Вы ведаеце, гэты год — іншы, таму што ніколі раней Лукашэнка не прызнаваўся нелегітымным прэзідэнтам, як гэта здарылася пасля гэтых выбараў, — сказала яна.

На пытанне, ці лічыць яна, што санкцый і міжнародных пасяджэнняў дастаткова, каб прымусіць Лукашэнку пайсці на перамовы, Ціханоўская адказала: „Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта наш боль”.

„Нам ніколі не будзе дастаткова, нам хочацца, каб усё гэта вырашылася хутчэй і каб лідары і прадстаўнікі іншых краін дзейнічалі смялей, хутчэй. Гэта для нас кожны дзень палітвязня, проста зняволенага адгукаецца ў сэрцы, а для іх гэта палітыка. Яны робяць шмат, але мы ўсё роўна заклікаем іх рабіць яшчэ больш”, — заявіла яна.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]