Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніком новага ўраду ФРГ Тобіясам Лінднэрам



Падчас візіту ў Літву Дзяржаўны міністр у Міністэрстве замежных спраў Нямеччыны Тобіяс Лінднэр сустрэўся са Святланай Ціханоўскай.

Перамовы анансаваліся на сайце МЗС Нямеччыны, дзе Тобіяс Лінднэр даў зразумець, што для яго гэтая сустрэча зусім нядругарадная: «Мая першая сустрэча ў якасці Дзяржаўнага міністра са Святланай Ціханоўскай, прызнанай лаўрэатам прэстыжнай прэміі Карла Вялікага 2022 году, падкрэслівае: мы працягваем шчыльна супрацоўнічаць з усёй беларускай апазіцыяй у яе барацьбе за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека ў Еўропе», — адзначыў Тобіяс Лінднэр.

Эксперты называюць Тобіяса Лінднэра адной з ключавых фігур у новым кіраўніцтве нямецкага ўраду, што мае прынцыповае значэнне для апанентаў рэжыму Лукашэнкі.

Валер Кавалеўскі, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах, сказаў, што Штаб Святланы Ціханоўскай рыхтуецца да ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, запланаванай на люты 2022 году.

Фота: twitter.com