Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Літвы



Прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце ў пятніцу сустрэлася са Святланай Ціханоўскай.

„Вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій, свабодныя, дэмакратычныя выбары — найважнейшыя крокі, якіх патрабуюць беларусы, — цытуе словы прэм’ера Delfi. — Таго ж патрабуе Літва і ўвесь дэмакратычны свет”.

Шыманіце заявіла, што Літва выказваецца за далейшы ціск на ўлады Беларусі, за пашырэнне санкцый ЕЗ. „Не беларусы, якія змагаюцца за свабоду і фундаментальнае права вырашаць свой лёс, — апазіцыя, крывавы рэжым Аляксандра Лукашэнкі даўно пераўтварыўся ў апазіцыю для жыхароў сваёй краіны”, — падкрэсліла літоўскі прэм’ер.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/tsikhanouskaya