Ціханоўская выйшла на сувязь, з ёй усё ў парадку



Як паведаміў тэлеканал „Дождь”, Святлана Ціханоўская правяла тры гадзіны ў ЦВК разам з адвакатам Максімам Знакам, але пра што з ёй гаварылі, ён не ведае. Пасля таго, як Ціханоўская выйшла з ЦВК, яна сказала: „Я прыняла рашэнне” і з’ехала ў невядомым кірунку, распавяла прадстаўніца штаба Ганна Красуліна. 

Пазней стала вядома, што Ціханоўская выйшла на сувязь, яна ў парадку, – паведаміў штаб.