Ціханоўская заклікала падтрымаць аб’яднаны прафсаюз лекараў



Фонд медыцынскай салідарнасці і актыў лекараў «Белыя халаты» аб’ядналі свае сілы ў незалежным прафсаюзе «Панацэя». Цяпер яны кожны дзень дапамагаюць лекарам, фельчарам і медсёстрам адстойваць свае правы.

Лідар дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з заклікам падтрымаць свабодных медыкаў, далучацца да іх, расказваць пра аб’яднанне знаёмым.

— Дапамагайце медыкам і не забывайце заклікаць калег і знаёмых прагаласаваць за мірнае рашэнне крызісу на платформе «Голас»,  — заклікае апазіцыянерка.

Беларускае Радыё Рацыя