Ціханоўская заявіла, што плануе сустрэцца з Меркель



Святлана Ціханоўская паведаміла, што сустрэнецца на наступным тыдні з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

„На наступным тыдні ў нас запланавана сустрэча з Ангелай Меркель. З кабінетам Ангелы Меркель. А таксама шэраг іншых сустрэч у Еўропе. Частка будзе праходзіць онлайн, частка – асабіста. Але яны (сустрэчы) вельмі важныя для мірнага вырашэння нашага пытання”, – сказала Ціханоўская ў інтэрв’ю міжнароднаму французскаму радыё.

Ціханоўская правяла 29 верасня ў Літве сустрэчу з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макрон.

interfax.by

Фота: LRT