Ціханоўская здымаецца з выбарчай гонкі?
Святлане Ціханоўскай паступіла ананімная пагроза з патрабаваннем не здаваць у тэрытарыяльную выбарчую камісію подпісы, сабраныя за яе вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Пра гэта яна паведаміла журналістам у Гомелі.
16 чэрвеня Ціханоўская прыехала ў Гомель, каб падаць подпісы ў тэрытарыяльны выбаркам. У суправаджэнні журналістаў яна адправілася ў адміністрацыю Савецкага раёна Гомеля, дзе знаходзіцца камісія. Менавіта ў гэты час ёй патэлефанавалі з невядомага нумара. Ананім заявіў, што, калі Ціханоўская падасць подпісы, у яе будуць праблемы з дзецьмі.
Святлана Ціханоўская сказала журналістам, што дзеці ёй даражэйшыя. Цяпер яна прымае рашэнне наконт сваіх далейшых дзеянняў.
Сёння раніцай Ціханоўская паведаміла БелаПАН, што сабрала 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты і што збор подпісаў будзе працягнуты.