Ціханоўскі быў на сустрэчы Лукашэнкі з палітвязнямі



Сяргей Ціханоўскі 10 кастрычніка прысутнічаў на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ.

Пра гэта расказаў «Эхо Москвы» адвакат арыштаванага паліттэхнолага Віталя Шклярава Антон Гашынскі.

Раніцай 12 кастрычніка адвакат Віталя Шклярава Антон Гашынскі сустрэўся са сваім падабаронным і пераказаў падрабязнасці сустрэчы з Лукашэнкам.

«Я ўбачыў сёння Віталя — яго Лукашэнка запрасіў на размову разам з Ціханоўскім і Бабарыкам, якіх Віталь на гэтай сустрэчы ўбачыў упершыню», — распавёў Гашынскі.

Лукашэнка 10 кастрычніка сустрэўся ў следчым ізалятары КДБ з затрыманымі прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штабу апазіцыі. Сцвярджаецца, што Лукашэнка размаўляў са зняволенымі чатыры з паловай гадзіны, але пра што — тайна.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]