ЦВК: участкі для галасавання за мяжой ствараць не будуць



У Менску вырашылі, што беларусы замежжа не змогуць прагаласаваць на канстытуцыйным реферэндуме, які прызначаны на 27 лютага. Адкрываць участкі для галасавання пры беларускіх амбасадах не плануецца (прынамсі ўжо больш за траціна пасольстваў дакладна не будзе ствараць вучасткі), паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз.

Паводле яго слоў, прычына і ў недастатковай колькасці персаналу ў некаторых пасольствах (напрыклад, у Літве і Латвіі), у нязначнай колькасці грамадзян, якія знаходзяцца на консульскім уліку, але галоўнае — „клопат пра здароўе” беларусаў замежжа. „Многія пасольствы і консульствы прынялі рашэнне не падвяргаць рызыцы здароўе супрацоўнікаў і тых, хто галасуе ў сувязі з рэзкім змяненнем эпідэміялагічнай абстаноўкі ў краінах знаходжання, — цытуе словы Глаза прэс-служба МЗС.

На думку праваабаронцаў і назіральнікаў, фальсіфікаваць вынікі выбараў у пасольствах было больш цяжка, чым на радзіме. І не дзіўна, што падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020-га на замежных участках Святлана Ціханоўская перамагла Аляксандра Лукашэнку.

Фота: AFP

[manual_related_posts]