ЦВК Украіны зарэгістраваў ужо 5 кандыдатаў у прэзідэнты



Цэнтральная выбарчая камісія Украіны зарэгістравала яшчэ 4-х кандыдатаў у прэзідэнты краіны: мэра Львова, лідара партыі „Самопоміч” Андрэя Садовага, былога кіраўніка Службы бяспекі Украіны, лідара руху „Справядлівасць” Валянціна Налівайчанку, народнага дэпутата ад Блоку Пятро Парашэнкі Сяргея Капліна і экс-кіраўніка Аграрнай партыі Віталя Скоцыка.

Яшчэ раней ЦВК зарэгістравала першым кандыдатам былога міністра экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны, юрыста Ігара Шаўчэнку. Такім чынам, на 8 студзеня ва Украіне ёсць ужо 5 афіцыйна зарэгістраваных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.

Беларускае Радыё Рацыя