ЦВК Украіны зацвердзіў 39 кандыдатаў у прэзідэнты
Цэнтральная выбарчая камісія Украіны зацвердзіла форму і тэкст бюлетэня для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 31 сакавіка, ён будзе ўтрымліваць прозвішчы 39 кандыдатаў. Такое рашэнне размешчана на сайце ЦВК па выніках пасяджэння камісіі.
Першапачаткова былі зарэгістраваныя 44 кандыдаты. Пазней двое з іх адмовіліся ад барацьбы за прэзідэнцкую пасаду. 7 сакавіка паступіла яшчэ тры заявы аб адмове балатавацца. Такім чынам, у выбарчы бюлетэнь патрапяць прозвішчы 39 кандыдатаў.
Бюлетэнь пясочнага колеру будзе змяшчаць двутонавы вадзяны знак і ахоўныя валокны. У бюлетэнь будуць уключаныя прозвішча, імя, імя па бацьку ўсіх кандыдатаў у алфавітным парадку. На пасяджэнні ЦВК прапаноўвалася ўключыць у бюлетэнь нумарацыю кандыдатаў. Аднак такую ініцыятыву ўхвалілі толькі 5 з 16 членаў ЦВК.
Для кантролю за вырабам выбарчых бюлетэняў створана спецыяльная камісія.
Фота Униан
