Турцыя не падтрымае ўступленне Швецыі і Фінляндыі ў NATO



Турцыя не падтрымае ўступленне Швецыі і Фінляндыі ў NATO, заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Па яго словах, абедзве краіны нібыта не маюць „выразнай пазіцыі ў дачыненні да тэрарызму”.

Сярод прэтэнзій — атрыманне прытулку збеглымі з Турцыі апазіцыянерамі і курдамі ў Швецыі. Да таго ж, Швецыя, як і Фінляндыя, забаранілі пастаўкі некаторых відаў узбраенняў у Турцыю за яе ўдзел у вайне ў Сірыі. Эрдаган заявіў таксама, што кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Швецыі і Фінляндыі могуць не прыязджаць у Турцыю з мэтай пераканаць ухваліць іх заяўку.

На фоне агрэсіі Расеі супраць Украіны Стакгольм і Хельсінкі заявілі, што падаюць заяўкі на сяброўства ў NATO.

[manual_related_posts]