Турцыя падтрымала Катар, пасылае туды войскі



Турэцкі прэзідэнт Таіп Эрдаган падтрымаў Катар у яго канфлікце з Саудаўскай Аравіяй і яе сатэлітамі. Эрдаган падпісаў закон аб адпраўцы вайсковага кантынгенту ў Катар і разбудове вайсковай базы там.

Турцыя мае намер паслаць туды 200—250 вайскоўцаў, а пасля далучыць да іх вайсковыя караблі і самалёты, паведамляе турэцкая газета «Хюрыет».

nn.by