У ААН размаўлялі пра крызіс з правамі чалавека ў Беларусі



Анлайн-мерапрыемства на 50-й сесіі Савета ААН па правах чалавека было накіраванае на інфармаванне дзяржаў аб крызісе з правамі чалавека ў Беларусі.

Справаздачу прадставіла спецдакладчыца па пытанні пра становішча з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Таксама быў прадстаўлены аналіз асноўных тэндэнцый развіцця падзей у гэтай галіне, асабліва пасля канстытуцыйнага рэферэндуму.

Мерапрыемства таксама закранула тэму пагаршэння свабоды выказвання меркаванняў, а таксама сацыяльных і культурных правоў у Беларусі.

[manual_related_posts]