У АБСЕ заклікалі ўлады Беларусі спыніць масавыя рэпрэсіі
Кіраўніцтва камітэта па правах чалавека Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі выказала занепакоенасць пагаршэннем грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і заклікала да хуткіх крокаў, якія павінны пакласці канец крызысу ў галіне правоў чалавека.
«За апошнія месяцы ўлады ў Менску яшчэ больш ўзмацнілі пераслед грамадзян за крытыку і пашырылі меры ціску, якія пераходзяць усякія межы. Прымусовае закрыццё НДА і арганізацый СМІ, арышты журналістаў, турэмнае зняволенне актывістаў і праваабаронцаў сведчаць пра крызісную сітуацыю ў галіне правоў чалавека ў Беларусі», – заявіла старшыня камітэта францужанка Серэн Маборн, перадае БелаПАН.
Па паведамленнях праваабарончых арганізацый, у краіне налічваецца каля 600 палітычных зняволеных і іх лік працягвае расці.
