У Алматы прайшоў жалобны мітынг у памяць пра загінулых падчас пратэстаў



У Алматы прайшоў жалобны мітынг у памяць пра загінулых на студзеньскіх пратэстах, якія пракаціліся па ўсім Казахстане. У ім узялі ўдзел каля 600 чалавек.

Мітынгоўцы трымалі ў руках плакаты і транспаранты: „Свабоду невінаватым”, „Народ – не тэрарысты”, „Мы не забудзем і не даруем Крывавы студзень”. Людзі расклалі на плошчы 227 белых лістоў з яблыкамі на іх. Лік лістоў сімвалізуе колькасць загінулых падчас пратэстаў, афіцыйна названую ўладамі.

Мітынгоўцы таксама запатрабавалі адпусціць затрыманых, спыніць катаванні і жорсткае абыходжанне, пакараць сілавікоў, якія злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі. Гэта першы мітынг, на якім сабраліся адразу некалькі палітычных сіл, якія звычайна сумесна не дзейнічаюць.

Фота: orda.kz

[manual_related_posts]