У Анкары забілі расейскага пасла



Міністэрства замежных спраў Беларусі асудзіла напад на расейскага пасла ў Турцыі Андрэя Карлава, які загінуў сёння ў Анкары на адкрыцці фотавыставы.

“Рашуча асуджаем варварскі і подлы напад на расейскага пасла”, — гаворыцца на старонцы беларускага МЗС у “Твітэры”.

Агенцтва AFP паведамляе, са спасылкай на сведкаў, што нападнік крычаў словы «Алепа!» і «помста!». Зламыснік быў застрэлены паліцыяй на месцы. На заўтра была запланаваная сустрэча паміж прэм’ер-міністрамі Ірану, Расеі і Турцыі, каб абмеркаваць сітуацыю ў Сірыі.

Расея расцэньвае забойства пасла ў Турцыі Андрэя Карлава як тэрарыстычны акт. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава.

Выданне Hurriyet паведамляе, што напад адбыўся, калі пасол выступаў з вітальнай прамовай. Паводле сведчання відавочцаў, тэрарыст зайшоў у памяшканне, дзе праводзілася выстава, у дзелавым гарнітуры з гальштукам і быў прыняты за ахоўніка пасла. Ён падышоў да пасла ззаду і пачаў страляць з крыкамі «Алаху акбар! Не забывайце пра Алепа! Не забывайце пра Сірыю!»

Пасля першых стрэлаў забойца запатрабаваў ад прысутных на выставе разысціся, пасля чаго падышоў да Карлава, які ляжаў на падлозе, і яшчэ некалькі разоў у яго стрэліў.

З’явілася інфармацыя пра забойцу. Яго клічуць Меўлют Мерт Алтынташ. Ён 1994 года нараджэння (паводле іншых дадзеных, нападніку было 25 гадоў), выпускнік паліцэйскай акадэміі ў Ізміры. Ён быў звольнены з праваахоўных органаў у ходзе расследавання спробы дзяржаўнага перавароту, якая адбылася 15 ліпеня.

kfzqs6ryc6o-naog9

* * *

Інцыдэнт адбыўся на адкрыцці фотавыставы, пры нападзе пацярпелі яшчэ тры чалавекі. Пазней тэлеканал перадаў, што страляўшага абясшкодзілі і застрэлілі, паліцэйская аперацыя завершана.

tur

Як распавёў РИА „Новости” відавочца здарэння, пасол выступаў на адкрыцці выставы, калi ззаду яго пачуўся крык „Алах Акбар!” і нехта пачаў страляць.

1484020162

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава пацвердзіла інфармацыю аб смерці амбасадара ад раненняў, атрыманых у выніку замаху. Па словах Захаравай, Масква кваліфікуе тое, што адбылося, як тэрарыстычны акт.

Паводле ria.ru

Фота AP Photo/ Burhan Ozbilici і Reuters