У Беларусі дадалося пяць новых палітвязняў
20 гадоў таму
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяць чалавек. Гэта Віктар Лабко, Сяргей Наліўка, Ян Стацэнка, Ілля Гагіеў і Сяргей Трацюк, паведамляе праваабарончы сайт „Вясна”.Усе яны праходзяць па артыкуле „Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў з-пад варты і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых за ўдзел у мірных сходах, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.
Беларускае Радыё Рацыя
