У Беларусі назвалі 56 новых сенатараў



Абраныя члены Савета Рэспублікі ў Менску і Менскай вобласці, ад Магілёўскай вобласці, ад Гарадзенскай вобласці, ад Берасцейскай вобласці і ад Гомельскай.

Выконваць свае абавязкі сенатары пачнуць 6-га снежня. У гэты дзень адбудзецца ўстановачная сесія і будзе абранае кіраўніцтва верхняй палаты Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

На 56 крэслаў у Сенат было столькі ж ж кандыдатаў. Агульная колькасць чальцоў у Савеце Рэспублікі — 64. 8 у дадатак да 56 — гэта асабістая квота Лукашэнкі. Ён можа прызначыць свайго чалавека ў любы момант, нават не лічачыся з перыядам выбараў. А можа і трымаць сваю квоту незапоўненай. Напрыклад, у дзейным Савеце толькі два асабістыя вылучэнцы кіраўніка дзяржавы — Генадзь Давыдзька і Аляксандр Папкоў.

Беларускае Радыё Рацыя