«У Беларусі няма прэзідэнта, там дамінуе Расея»



Сакратар Рады нацыянальнай абароны і бяспекі Украіны Аляксей Данілаў заявіў пра гатовасць Украіны да любых сцэнараў, якія Расея можа рэалізаваць, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.

«Беларусь — гэта краіна, якую сёння цалкам захапіла Расея. Для нас пагроза з боку Расеі існуе заўсёды. У іх так сталася, што сёння няма прэзідэнта, і Расейская Федэрацыя ў дамінанце па ўсіх пытаннях. Мы гатовыя да любога развіцця падзей, але спакойна і ўзважана», — сказаў Аляксей Данілаў у інтэрв’ю BBC News.

Каментуючы вучэнні «Саюзная рашучасць», сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны адзначыў: «Тыя вучэнні, якія будуць на тэрыторыі Беларусі ў лютым, — мы дакладна разумеем, што там будзе і як, і гэта, найперш, я хачу сказаць, ціск не толькі на нас, на Украіну. Гэта ціск і на Злучаныя Штаты, на якія яны выйшлі з ультыматумам, на Еўрапейскі Звяз, і ўвогуле на магчымасць адстойваць дэмакратыю».

[manual_related_posts]