У Беларусі пакінулі пасады два намеснікі міністраў



У Беларусі за дзень пакінулі пасады два намеснікі міністраў. Абодвух звольнілі «пры згодзе бакоў» – Аляксандра Гурʼянава з Міністэрства замежных спраў і Сяргея Задзірана з Міністэрства юстыцыі. Адпаведную пастанову апублікаваў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. 18 кастрычніка Лукашэнка звольніў міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага, які займаў пасаду 10 гадоў. Яго замяніў былы намеснік міністра ўнутраных спраў Сяргей Хаменка.