У Беларусі незаконны рэферэндум па змяненні Канстытуцыі. Людзі пратэстуюць
У цэнтры Менску шмат людзей
Людзі гуляюць, часам невялікія групы скандуюць антываенныя і праўкраінскія лозунгі. Машыны сігналяць. Ёсць затрыманні.
У адказ на інфармацыю пра сбор беларусаў, сілавікі перакрылі цэнтр Менска, а метрапалітэн закрыў станцыі у раёне Генштаба.
Нягледзячы на велізарны ціск і санкцыі простыя беларусы не баяцца выказваць сваё меркаванне супраць лукашэнкаўскай улады і ў падтрымку Украіны!
Людзі пратэставалі супраць незаконнага рэферэндума і вайны ва Украіне. Вядома пра не менш чым 55 затрыманых чалавек. Затрымлівалі людзей у Менску, Баранавічах, Лідзе, Докшыцах, Гародні, Полацку, Наваполацку, Жодзіне, Віцебску, Светлагорску і Гомелі.
Людзі пратэставалі супраць незаконнага рэферэндума і вайны ва Украіне.

Ёсьць інфармацыя пра затрыманні ў Жодзіне, піша Zerkalo.io. Таксама сілавікі затрымалі ў Менску на вуліцы Чурлёніса хлопца за сцяг Украіны і жанчыну сталага веку каля Беларускага дзяржуніверсітэту харчавання і хімічных тэхналогій у Магілёве з невядомых прычынаў. Затрымалі і вядомую перакладчыцу Вольгу Калацкую, якую раней судзілі за ўдар прапагандыста Азаронка.
Плот пасольства Ўкраіны ў Менску ўвесь завешаны кветкамі. Суткі таму кветкі былі тут толькі на браме.
***
У Беларусі 27 лютага праходзіць асноўны дзень незаконнага рэферэндуму па змяненні Канстытуцыі. У бюлетэні для галасавання толькі адно пытанне: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?». Варыянтаў адказу два: за і супраць.
Дэпутат Савіных «у святочным настроі» прагаласаваў датэрмінова. Падчас бяды, калі ва Украіне забіваюць людзей, і там вайна.
Участкі для галасавання будуць адкрыты з 8.00 да 20.00. Усяго на тэрыторыі Беларусі ўтворана 5510 участкаў для галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме, у тым ліку 217 у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, лякарнях і іншых арганізацыях аховы здароўя, а таксама ў 12 воінскіх часцях.
Участкі для галасавання ў іншых краінах для беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, гэтым разам вырашылі не адкрываць.
З 22 па 26 лютага праходзіла датэрміновае галасаванне. Па звестках ЦВК, у ім узялі ўдзел 42,93%.
Варта дадаць, што па ўсёй краіне сфармавана 5510 участковых камісій. Але ніводны прадстаўнік дэмакратычнай супольнасці ў іх склад не прайшоў, а спісы членаў камісій засакрэцілі. Таксама на рэферэндуме не будзе назіральнікаў ад АБСЕ.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]