У Беларусі рыхтуюць праверку боегатоўнасці войска на дзесяці палігонах



Паводле звестак украінскай выведкі, напрыканцы траўня на дзесяці палігонах у Берасцейскай, Гарадзенскай, Менскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях запланаваныя вучэні Узброеных сіл Беларусі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны Украіны Аляксандар Матузянік.

У рамках гэтых вучэнняў будзе праводзіцца зняцце з захоўвання ўзбраення і вайсковай тэхнікі, а таксама ажыццяўленне маршаў. Напярэдадні ва ўкраінскім Генштабе адзначалі, што імавернасць ракетных і авіяцыйных удараў па Украіне з боку Беларусі расце. На Чарнігаўшчыне, якую абстрэльвалі і з Беларусі, загінулі больш за 500 і атрымалі раненні 1 500 мірных грамадзян. Такія лічбы назваў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Вячаслаў Чавус: «У асноўным гэта жыхары Чарнігава і населеных пунктаў, якія знаходзяцца побач з Чарнігавам. Але мы яшчэ працягваем адкопваць целы расстраляных нашых грамадзян, фіксаваць злачынствы Расейскай Федэрацыі».

Фота: mil.by

[manual_related_posts]