У Беларусі рыхтуюць законапраект аб замежных агентах



Палата прадстаўнікоў пачала працу над законапраектам аб замежных агентах. Пра гэта сёння паведаміў намеснік старшыні сталай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

З прапановай прыняць закон аб замежных агентах Гайдукевіч выступіў на так званым Усебеларускім народным сходзе. Паводле ягоных словаў, якія цытуе агенцтва ТАСС, такі закон патрэбны, бо ў дачыненні да Беларусі «ідзе непрыхаванае ўмяшанне ў яе справы, а таксама вядзецца інфармацыйная вайна».  

У снежні старшыня камісіі па міжнародных справах палаты прадстаўнікоў Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што досвед Расеі ў галіне прыняцця закону аб замежных агентах можа спатрэбіцца Беларусі пры распрацоўцы ўласнага законапраекту.

Фота: house.gov.by