У Беларусі шэсць новых палітвязняў



Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітычнымі зняволенымі шэсць чалавек. Згодна з заявай праваабаронцаў, пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Міхаіл Фірага, Вячаслаў Папоў, Віталь Шыцікаў, а таксама па ч.2 арт. 293 КК  (масавыя беспарадкі) Валянцін Колб, Вадзім Чапялевіч, Ігар Гарчанюк прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць з-пад варты ўсіх палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Паводле ПЦ «Вясна», цяпер у Беларусі 369 палітычных зняволеных — такой колькасці не было за ўсю гісторыю незалежнай дзяржавы.

Беларускае Радыё Рацыя