У Беларусі стартавалі сумесныя з Расеяй вучэнні



Стравалі беларуска-расейскія вучэнні „Саюзная рашучасць-2022”. Ваенныя прыступілі да адпрацоўкі барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Гэтую частку вучэнняў у расейскім міністэрстве абароны называюць „этапам баявога зладжвання”.

Фота: ТАСС

Адпрацоўка пройдзе на беларускіх палігонах. Будуць задзейнічаныя мота-стралковыя падраздзяленні, баявыя машыны пяхоты, танкі, артылерыя, а таксама супрацьтанкавыя кіраваныя ракетныя комплексы. Падчас зладжвання вайскоўцам трэба будзе адпрацаваць „розныя прыёмы і спосабы баявых дзеянняў”.

Цяперашняе зладжванне праводзіцца ў рамках вялікай праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Праверка праходзіць у два этапы. На першым этапе (да 9 лютага) ідзе перадыслакацыя і стварэнне на тэрыторыі Беларусі груповак войскаў, арганізацыя аховы і абароны важных аб’ектаў, ахова дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы.

На другім этапе з 10 па 20 лютага пройдуць сумесныя вучэнні „Саюзная рашучасць-2022”. Падчас гэтых вучэнняў, як было заяўлена, плануецца адпрацаваць „пытанні стрымання і адбіцця знешняй агрэсіі, а таксама процідзеяння тэрарызму і абароны інтарэсаў Саюзнай дзяржавы”. Усе практычныя дзеянні войскаў будуць праходзіць на тэрыторыі Беларусі.

[manual_related_posts]