У Беларусі з візітам знаходзіцца міністр абароны Латвіі



4-6 снежня праходзіць афіцыйны візіт у Беларусь міністра абароны Латвіі Раймандса Бергманіса.

Як паведамляе Мінабароны Беларусі, праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы з кіраўніком беларускага абароннага ведамства генерал-лейтэнантам Андрэем Раўковым, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі.

Таксама латвійская дэлегацыя наведае Ваенную акадэмію Беларусі, Спартыўны камітэт Узброеных сіл, пасольства Латвіі ў Менску.

 
belapan.by