У Берасці кандыдаты не маюць роўных правоў



Давераная асоба відэаблогера Сяргея Пятрухіна па выбарчай акрузе №1 Сяргей Вакуленка хацеў размясціць агітацыйны плакат на краме “Наш магазин” па вуліцы Брэсцкіх дэвізіяў. Адміністрацыя гандлёвай кропкі ў гэтым адмовіла, нягледзячы на тое, што там ужо знаходзіцца агітацыйны матэрыял кандыдата Леаніда Брыча. Кажа Сяргей Вакуленка:

– Калі я зайшоў у краму, то пабачыў плакат кандыдата ў дэпутаты Леаніда Брыча. Я звярнуўся да кіраўніцтва крамы, каб на роўных умовах размясціць плакат Сяргея Пятрухіна. Загадчыца крамы ў катэгарычнай форме заявіла, што яны не дазволяць развешваць агітацыйныя плакаты Сяргея Пятрухіна, любы іншы – калі ласка.

Сяргей Вакуленка адправіў паведамленне ў акруговую камісію пра парушэнне выбарчага заканадаўства. “То бок парушаецца артыкул нумар 73 выбарчага кодэксу, у сувязі з гэтым будзе падрыхтаваная скарга,” – дадаў ён.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце