У Бярозаўскім раёне незалежныя назіральнікі не дапушчаныя ў выбаркамы



У Бярозаўскім раёне з 40 выбарчых участковых камісій толькі у адной будзе прадстаўнік партыі БНФ Анатоль Сахаруша з вёскі Кабакі. Сябры Партыі БНФ Тамара Шчапёткіна і Анатоль Бяленка, а таксама сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч не трапілі па прычыне адсутнасці вопыту ці недастатковага вопыту. У той час як у камісіі патрапілі надзейныя людзі без вопыту.

Вось такі цынічны падыход па стварэнні камісій прымяніў чарговы раз Бярозаўскі райвыканкам, кажа  доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Сяржук Русецкі:

– Спадар Бяленка мае вопыту ўдзелу ва ўчастковай камісіі, але Бярозаўскі райвыканкам палічыў, што ягоны вопыт недастатковы. І таму адзінагалосна прагаласавалі за неўключэнне яго ў склад участковай выбарчай камісіі №9. Спадарыня Тамара Шчапёткіна вылучалася ва ўчастковую выбарчую камісію №11. Яе не ўключылі, таму што яна не мае вопыту працы ва ўчастковай выбарчай камісіі, і пры гэтым недзе пяць  іншых прадстаўнікоў, каторыя не маюць вопыту, былі ўключаны. Таццяна Тарасевіч таксама не мае вопыту.

Бярозаўскі райвыканкам не дазволіў нікому прысутнічаць асабіста на паседжанні па ўтварэнні камісій, нібыта з-за клопату па распаўсюдзе пандэміі. У той час, самі ўдзельнікі паседжання сядзелі без масак, акрамя аднаго. Такое адбылося і ў Пружанах, дзе не ўключылі ў камісіі 5 прадстаўнікоў ад ТБМ. Астатнія раёны дазвол далі. 

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя